27 верасня 2023 года на пляцоўцы Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму-2023 у рамках секцыйнага пасяджэння «Актуальныя пытанні акрэдытацыі ва ўмовах сучасных выклікаў» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Кампетэнтнасць – 2022».
Пераможцамі конкурсу сталі акрэдытаваныя суб'екты, якія прадэманстравалі высокі ўзровень кампетэнтнасці, ўдасканальваюць сваю дзейнасць з улікам міжнароднай практыкі сусветных лідэраў, дзякуючы чаму павышаецца рэпутацыя айчынных вытворцаў.
Пераможцам у конкурсе «Кампетэнтнасць-2022» сярод акрэдытаваных суб'ектаў, якія аказваюць паслугі па ацэнцы адпаведнасці, вызначана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» (РУП «Баранавіцкі ЦСМС») па трох намінацыях: «Лепшы орган па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг», «Лепшы орган па сертыфікацыі сістэм менеджменту», «Лепшы тэхнічны эксперт па акрэдытацыі» (пераможца ў конкурсе «Кампетэнтнасць – 2022» сярод тэхнічных экспертаў па акрэдытацыі - Аніскевіч Аксана Аляксандраўна, вядучы інжынер органа па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг і сістэм кіравання РУП «Баранавіцкі ЦСМС»).
Узнагароды пераможцам уручаў намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак. «Нягледзячы на знешнія абставіны, беларуская прамысловасць развіваецца і ўдасканальваецца. На міжнародных і рэгіянальных пляцоўках высока ацэньваюць нашых спецыялістаў і ставяць іх у прыклад. Такі станоўчы трэнд: дзе працуюць нашы прадпрыемствы, спецыялісты – гэта прафесійна, кампетэнтна, творча. Для мяне вельмі ганарова павіншаваць такіх спецыялістаў з заслужанымі ўзнагародамі, – сказаў Аляксандр Бурак. - Ад імя старшыні Дзяржстандарту Валянціна Татарыцкага і сябе асабіста жадаю вам і ў далейшым дасягаць высокіх прафесійных вынікаў! Будзем развівацца разам і сваімі новымі ідэямі развіваць нашу эканоміку!».
З відэаролікам пераможцаў можна азнаёміцца тут.